Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Латвійскі ўрад выдаткуе грошы зь бюджэту на дапамогу пацярпелым ад цунамі


РЫГА. Латвійскі ўрад пастанавіў выдаткаваць 100 тысяч латаў краінам, якія пацярпелі ад цунамі ў паўднёвай Азіі. Гэтая сума роўная 142 тысячам эўра. Як і ў іншых краінах Эўразьвязу, у Латвіі у аўторак прайшла хвіліна маўчаньня з нагоды ахвяраў цунамі. З 228 жыхароў Латвіі, якія знаходзіліся ў раёне цунамі, не вярнуліся трое. Але зьніклым лічыцца толькі адзін латыш, які жыў у Швэйцарыі. Уладам Латвіі не атрымалася знайсьці кантакты зь ягонымі сваякамі.
XS
SM
MD
LG