Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва пакуль ня будзе забіраць сваіх вайскоўцаў з Іраку


ВІЛЬНЯ. Літва ня мае намераў забраць сваіх вайскоўцаў з Іраку, зазначыў літоўскі міністар абароны Гэдымінас Кіркілас. Ён сказаў, што было б няслушна пакідаць напалове шляху краіну, у якой неўзабаве адбудуцца выбары. Аднак міністар таксама сказаў, што Літва будзе думаць пра вывад войскаў, але абавязкова таксама будзе каардынаваць свае дзеяньні зь іншымі партнэрамі. Літоўцаў у Іраку 100 чалавек. Новая група прыбыла туды ў сьнежні, каб зьмяніць сваіх калегаў. Вядома, што Вугоршчына забрала сваіх вайскоўцаў пры канцы году. Нідэрлянды плянуюць гэта зрабіць у сакавіку. Гэта можа ажыцьцявіць таксама Украіна. Польшча скароціць свой кантынгент у Іраку.
XS
SM
MD
LG