Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьвесткі пра здароўе Валдаса Адамкуса літоўцам паведамяць


ВІЛЬНЯ. На гэтым тыдні літоўскі прэзыдэнт Валдас Адамкус пройдзе штогадовы мэдычны агляд. Аглядаць яго будуць дактары ў паліклініцы унівэрсытэцкага шпіталя. Зьвесткі аб здароўі 78-гадовага прэзыдэнта пасьля гэтага будуць абнародаваны. Упершыню Адамкус паведаміў зьвесткі аб сваім здароўі ў 1998 годзе, калі ўпершыню быў абраны прэзыдэнтам. Дагэтуль агляды мэдыкаў сьведчылі, што Валдас Адамкус мае добрае здароўе.
XS
SM
MD
LG