Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наступствы цунамі: Усясьветная арганізацыя аховы здароўя перасьцерагае перад эпідэміяй


ДЖАКАРТА. Колькасьць ахвяраў землятрусу й цунамі, што здарыліся ў Паўднёвай Азіі 26 сьнежня, перавышае 150 тысяч, каля паўмільёна чалавек параненыя. Найбольш пацярпелі Шры-Ланка й Суматра. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя заявіла пра небясьпеку эпідэміі хваробаў у тым разе, калі ў пацярпелых краінах найбліжэйшым часам ня будзе забясьпечаны доступ людзей да чыстай пітной вады. Паводле каардынатара гуманітарных праграм ААН Яна Эгеланда, міжнародная супольнасьць выдзяляе для дапамогі паўднёваазіяцкаму рэгіёну звыш двух мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG