Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Загінуў губэрнатар Багдаду Алі аль-Хайдары


БАГДАД. У ірацкай сталіцы сёньня забіты Алі аль-Хайдары – губэрнатар правінцыі, у склад якой уваходзіць Багдад. Напад на аўтамабіль аль-Хайдары быў праведзены з засады. Адказнасьць за забойства ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка Абу Мусаба аль-Заркаўі. Таксама сёньня паблізу ўезду ў так званую “зялёную зону” ў Багдадзе выбухнуў замінаваны аўтамабіль – ня менш як 10 чалавек загінулі, 56 параненыя. У розных інцыдэнтах у аўторак загінулі 5 амэрыканскіх вайскоўцаў. Усяго за апошнія два дні ахвярамі тэрактаў і нападаў у Іраку сталі звыш 30 чалавек. Камэнтуючы сытуацыю, міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары тым ня менш заявіў, што прызначаныя на 30 студзеня парлямэнцкія выбары ня будуць перанесеныя.
XS
SM
MD
LG