Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэністан павялічыў цэны на газ


АШГАБАТ. Зьніжэньне курсу даляра ЗША вымусіла Туркмэністан павялічыць цэны на газ, пастаўляны ва Ўкраіну й Расею, – пра гэта заявіў туркмэнскі прэзыдэнт Сапармурат Ніязаў. З 1 студзеня, пасьля таго як Украіне й Расеі не ўдалося ўрэгуляваць рознагалосьсяў з Туркмэністанам што да новых цэнаў – даставы газу абедзьвюм краінам былі спыненыя. У выніку перамоваў Кіеў падпісаў новы кантракт, згодна зь якім тысяча кубамэтраў туркмэнскага газу будзе каштаваць Украіне 58 даляраў – замест ранейшых 44-х. Аналягічны кантракт прапанаваны Маскве.
XS
SM
MD
LG