Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктара Менскага падшыпнікавага заводу Валера Пензу падазраюць у эканамічных злачынствах


Алег Грузьдзіловіч, Менск Крымінальную справу на Валера Пензу распачаў дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Валер Пенза падазраецца ў наўмысным банкруцтве прадпрыемства і службовых злоўжываньнях.

Раней, як паведамілі ў КДК, крымінальная справа была заведзеная супраць ягонага намесьніка Кленапацкага. Пра меру стрыманьня для дырэктара МПЗ і ягонага намесьніка ў камітэце Дзяржкантролю не паведамляюць.

Крымінальныя справы супраць вядомых гаспадарнікаў сталі ў Беларусі частай зьявай. Месяц таму была заведзеная крымінальная справа супраць дырэктара Наваполацкага аб’яднаньня “Нафтан” Часнавіцкага і кіраўніка Дзяржкамітэту авіяцыі Іванова.
XS
SM
MD
LG