Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Newsweek”: Ці спрацуе эфэкт даміно на постсавецкай прасторы?


Віталь Цыганкоў, Прага Папулярны амэрыканскі часапіс “Newsweek” апублікаваў артыкул “Тэорыя даміно”, у якім аналізуе, ці можа пашырыцца на краіны былога СССР ўкраінская аранжавая рэвалюцыя.

У суседняй Беларусі, прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка і не спрабуе хаваць сваю заклапочанасьць, – піша аўтар артыкулу і прыводзіць наступныя словы Лукашэнкі – “як толькі пачынаюцца хістаньні, пасіўнасьць і слабасьць улады, дык гэтым адразу карыстаюцца дэструктыўныя сілы”.

“Newsweek” асобна адзначае факт прызначэньня кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Шэймана, які абвінавачваецца ў датычнасьці да палітычных забойстваў.

“Я думаю, Беларусь будзе наступнай. Людзі езьдзяць у Кіеў пабачыць, як змагацца з дыктатурай” – прыводзіць словы актывіста Хартыі-97 Алега Бебеніна журналіст “Newsweek”.

Аўтар артыкулу лічыць, што сярод іншых лідэраў, якія найбольш баяцца распаўсюджваньня аранжавай рэвалюцыі – прэзыдэнты Кыргыстану і Казахстану Аскар Акаеў і Нурсултан Назарбаеў.
XS
SM
MD
LG