Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 4 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 4 студзеня.

Могилевский вестник”, 1915 год:

“Сёньня ў памяшканьні Магілёўскага грамадзкага сходу (грамадзкі клюб) адбудзецца студэнцкая вечарына, чысты збор зь якой плянуецца разьмеркаваць наступным чынам: 25% у Магілёўскі губэрскі камітэт Усерасейскага саюзу дапамогі хворым і параненым воінам, 25% на карысьць этапнага лязарэту імя вышэйшых навучальных установаў і 50% на карысьць маламаёмных студэнтаў-магілёўцаў. Праграма вечарыны складзена даволі рознабакова”.

“Крыніца”, 1925 год:

“Беларускі Народ пад камуністамі на Усходзе Беларусі, нягледзячы на залежнасьць ад Масквы і маскалёў, нягледзячы на ўціск сумленьня, — за мінулы год здабыў там нямала. Беларускі Народ на Ўсходзе сваей Бацькаўшчыны за мінулы год стойка змагаўся за родную школу і зямлю. Праўда, барацьба гэта была нялёгкая і няроўная, дык і вынік яе ня роўны. Але ўсё-ж вынікі ёсьць. Ёсьць ужо там многа беларускіх школ, а мова беларуская лічыцца ўрадавай і хоць у дужа малой меры, але ў жыцьцё ўводзіцца”.

“Настаўніцкая газета”, 1975 год. Зварот ЦК КПСС да партыі і савецкага народу:

“Цэнтральны Камітэт КПСС заклікае партыйныя, савецкія, гаспадарчыя, прафсаюзныя, камсамольскія арганізацыі пастаянна паляпшаць работу у масах, удасканальваць арганізацыю сацыялістычнага спаборніцтва, метады кіраўніцтва гаспадаркай, павышаць адказнасць усіх работнікаў за даручаную справу. Трэба пастаянна ўсталёўваць ленінскі стыль работы ва ўсіх звеннях гаспадарчага і дзяржаўнага апарату, рашуча выступаць супраць ведамаснасці, месніцтва і безадказнасці, развіваць крытыку і самакрытыку, смела выяўляць недахопы, ліквідоўваць усё, што перашкаджае паспяховай рабоце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG