Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юшчанка абвясьціў прыярытэты: эўраінтэграцыя, дэмакратыя і рынкавая эканоміка


КІЕЎ. Віктар Юшчанка, абраны прэзыдэнтам Украіны 26 сьнежня, паабяцаў украінцам “рынкавую эканоміку”. Юшчанка паабяцаў таксама, што вынікі працы новага ўраду ўкраінцы адчуюць цягам году. У інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN 24 Юшчанка заявіў, што ягонай стратэгіяй будзе “інтэграцыя Ўкраіны ў Эўропу”, бо ў Эўропе “больш высокія стандарты дэмакратыі, сацыяльнай палітыкі й эканомікі”.
XS
SM
MD
LG