Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 іракцы і 3 брытанцы забітыя ў Іраку


БАГДАД. Падчас нападаў і тэрактаў ваяўнікоў у Іраку загінулі прынамсі 22 чалавекі, сярод іх 19 паліцыянтаў ды нацыянальных гвардзейцаў. Адзін з выбухаў меў на мэце штаб-кватэру часовага прэм’ера Іраку Іяда Аляўі. Сам ён не пацярпеў.

ЛЁНДАН. Трое грамадзянаў Брытаніі былі забітыя ў панядзелак у Багдадзе ў выніку выбуху. Міністэрства замежных справаў Брытаніі не ўдакладняе, загінулі брытанцы падчас замаху на штаб Іяда Аляўі ці ў іншым тэракце.
XS
SM
MD
LG