Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Летась загінулі 56 журналістаў -- найбольш за 10 год


ВАШЫНГТОН. Камітэт у абарону правоў журналістаў, што базуецца ў ЗША, заявіў, што летась пры выкананьні сваіх абавязкаў загінулі 56 журналістаў – галоўным чынам у Іраку і на Філіпінах. Гэта самы вялікі лік за апошняе дзесяцігодзьдзе. 36 з загінулых сталіся ахвярамі забойстваў, шмат якія са справаў засталіся нерасьсьледаванымі. Выканаўчая дырэктарка камітэту Эн Купэр падкрэсьліла, што ўлады краінаў, дзе забілі журналістаў, павінныя знайсьці ды пакараць вінаватых. Сярод такіх краінаў – Банглядэш, Мэксыка, Расея, Пакістан і Шры-Ланка.
XS
SM
MD
LG