Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два амэрыканцы забітыя ў Аўганістане


КАБУЛ. Учора адзін амэрыканскі жаўнер быў забіты і трое параненыя ў сутыкненьні з ваяўнікамі ў аўганскай правінцыі Кунар. Гэтая горыстая правінцыя – месца дыслякацыі ваяўнікоў палявога камандзіра Гулбудына Хэкматыяра, былога прэм’ер-міністра, які далучыўся да Талібану, каб “выгнаць з краіны замежныя войскі”. Раней у нядзелю ў перастрэлцы быў забіты адзін амэрыканскі жаўнер і аўганскі паліцыянт.
XS
SM
MD
LG