Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кувэйцкай арміі была змова супраць амэрыканскіх войскаў


КУВЭЙТ. Кувэйцкія вайскоўцы паведамілі, што арыштавана група жаўнераў і афіцэраў, якіх падазраюць у змове супраць амэрыканскіх войскаў, якія знаходзяцца ў краіне. Некаторых жаўнераў адпусьцілі, але пад арыштам засталіся каля васьмі чалавек, сярод якіх афіцэры зь вялікімі пасадамі. У Кувэйце знаходзяцца прыблізна 25 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў, краіна ёсьць галоўным транзытным пунктам для перакідкі войскаў у суседні Ірак. У мінулым месяцы амбасада ЗША у Кувэйце паведаміла, што мае верагодныя зьвесткі наконт непазьбежных тэрарыстычных нападаў у гэтым эміраце.
XS
SM
MD
LG