Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК не зьбіраецца зьмяняць выбарчы кодэкс, нягледзячы на патрабаваньні Эўразьвязу і прадстаўнікоў апазыцыі


Ул. інф. У Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь лічаць немэтазгодным уносіць зьмены ў Выбарчы кодэкс. Пра гэта заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

У канцы студзеня актывісты дэмакратычнай апазыцыі маюць намер распачаць чарговую кампанію дзеля ўнясеньня ў выбарчае заканадаўства зьмяненьняў, скіраваных на яго дэмакратызацыю.

Напрыканцы году амбасадар Францыі ў Беларусі Стэфан Шмялеўскі заявіў, што Эўразьвяз патрабуе ад Беларусі зьмены выбарчага заканадаўства.

Са свайго боку сакратар ЦВК мяркуе, што “наш Выбарчы кодэкс на сёньняшні дзень ні чым ня горшы за выбарчае заканадаўства тых дзяржаваў, якія выступаюць у ролі мэнтараў і настаўнікаў”.

Гл. таксама • Эўразьвяз чакае зьменаў у выбарчым заканадаўстве Беларусі да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году
XS
SM
MD
LG