Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку за дзень--22 забітых


БАГДАД. Падчас сёньняшніх нападаў паўстанцаў у Іраку загінулі прынамсі 22 чалавекі, сярод іх 19 паліцыянтаў ды нацыянальных гвардэйцаў. У Багдадзе тэрарыст-сьмяротнік пад выглядам таксіста кіраваў аўтамабілем, які выбухнуў, забіваючы 3-х чалавек побач з рэзыдэнцыяй часовага прэм’ера Іяда Аляўі. Адказнасьць за выбух ўзяла на сябе групоўка “Ансар”. Іншы выбух аўтамабіля адбыўся па-за Багдадам, загінулі 4 жаўнеры, 14 паранены. У родным горадзе Садама Хусэйна Тыкрыце бомбай забіты прынамсі 6 нацыянальных гвардэйцаў. Яшчэ 5 гвардэйцаў і 2 цывільныя асобы загінулі на дарозе паміж Самарай і Дулуягам. 2 паліцыянты забіты на КПП у горадзе Байджы.
XS
SM
MD
LG