Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Washington Post” змагаецца за Беларусь


Юры Дракахруст, Прага “Змаганьне за Беларусь” – у артыкуле пад такой назвай аўтар “Washington Post” аналізуе наступствы для Беларусі й беларускай палітыкі Захаду ўкраінскай "памаранчавай" рэвалюцыі.

“Washington Post” падкрэсьлівае, што цяпер Беларусь – апошняя краіна ва Ўсходняй Эўропе, у якой пануе аўтакратыя. На думку аўтара артыкулу “аранжавая рэвалюцыя “ ва Ўкраіне стала перашкодай плянам Уладзімера Пуціна стварыць новую імпэрыю, заснаваную на мадэлі маніпуляваных выбараў, кіраваных мэдыяў і атмасфэры запалохваньня.

Газэта цытуе словы беларускай праваабаронцы Ірыны Красоўскай: “Украіна дае нам спадзяваньне на перамогу, бо мы зразумелі, што Расея не настолькі моцная, як хоча выглядаць”. Пасьля таго, як палітычны крызыс ва Ўкраіне скончыўся – піша “Washington Post”, – дэмакратычныя лідэры ад Кіева да Вашынгтона пачалі думаць над тым, як можна было спрыяць пераўтварэньням у Беларусі. У адказ Лукашэнка пайшоў у наступ на апазыцыю”.

У якасьці такіх крокаў газэта называе асуджэньне Міхаіла Марыніча і прызначэньне кіраўніком адміністрацыі беларускага прэзыдэнта Віктара Шэймана, асобы, паводле некаторых крыніцаў, датычнай да забойства палітычных апанэнтаў Лукашэнкі.

“Washington Post” прыгадвае прыняты ў ЗША Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Калі гэты закон будзе пасьлядоўна праводзіцца ў жыцьцё – адзначае выданьне – Буш рызыкуе выклікаць ярасьць свайго “сябра Пуціна”, які лічыць Беларусь апошняй замежнай лініяй абароны.

Два месяцы таму Буш мог адхіліць гэтую дылему на той падставе, што дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі ў любым выпадку – справа непраўдападобная. “Аранжавая рэвалюцыі” прымушае паглядзець на праблему інакш – такімі словамі заканчваецца артыкул ў “Washington Post”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG