Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэру рэзэрвісты патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта


ЛІМА. Група былых вайскоўцаў захапіла паліцэйскі пастарунак у паўднёвым Пэру. Прыблізна 150 чалавек на чале з былым маёрам Антаўра Хумала у выніку штурму пастарунку забілі чатырох паліцыянтаў. Хумала і ягоныя прыхільнікі запатрабавалі па радыё, каб прэзыдэнт Пэру Алехандро Таледа сышоў у адстаўку. У адказ прэзыдэнт увёў надзвычайнае становішча ва ўсёй паўднёвай вобласьці Апурымака, а паліцыянты атачылі захоплены пастарунак. Міжтым сотні дэманстрантаў у розных пэруанскіх гарадох арганізавалі акцыі ў падтрымку рэзэрвістаў.
XS
SM
MD
LG