Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік Дзяржсакратара ЗША перамаўляецца з Анкарой і Дамаскам


АНКАРА. Намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж сёньня сустракаецца з міністрам замежных справаў Турэччыны Абдулом Гюлем. Учора Армітэдж правёў перамовы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам. Армітэдж заявіў, што Сырыя зрабіла вялікі прагрэс на шляху ўмацаваньня бясьпекі на мяжы зь Іракам, але мусіць зрабіць больш, каб спыніць пранікненьне замежных ваяўнікоў. Асад пагадзіўся зь неабходнасьцю правядзеньня выбараў у Іраку 30 студзеня. Амэрыкана-сырыйскія дачыненьні пагоршыліся пасьля таго, як Злучаныя Штаты абвінавацілі Сырыю ўва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Іраку, а таксама Лівану.
XS
SM
MD
LG