Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя страты ў Іраку


БАГДАД. Два самагубцы ўзарвалі аўтамабілі ў горадзе Балад, за 80 кілямэтраў ад сталіцы Іраку. Ахвярамі сталі 23 ірацкія гвардзейцы і адна мясцовая жыхарка, загінулі абодва самагубцы. 6 гвардзейцаў былі параненыя. Ахвярамі іншага нападу ў горадзе Самара сталі чатыры паліцыянты, адзін быў паранены. Яшчэ адзін самагубца загінуў пры нападзе на амэрыканскі канвой непадалёк ад гораду Кіркук. Прадстаўнікі Ірацкай нацыянальнай гвардыі паведамілі пра затрыманьне 228 меркаваных нападнікаў у г.зв. трохкутніку сьмерці, што знаходзіцца на поўдзень ад Багдаду. Таксама быў затрыманы Хатэм аль-Заўбаі, меркаваны кіраўнік групоўкі паўстанцаў. Яшчэ 10 ваяўнікоў былі затрыманыя на шляху з Масула ў Махмудыю. Міністар нафты Іраку Тамер Гадбан заявіў, што з сакавіка 2003 г. у выніку дывэрсіяў на нафтаправодах краіна страціла ня менш за 8 млрд. даляраў.
XS
SM
MD
LG