Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За пасаду прэзыдэнта Харватыі будуць змагацца Сьціпэ Мэсіч і Ядранка Косар


ЗАГРЭБ. У Харватыі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Фаварытам зьяўляецца дзейны прэзыдэнт Харватыі Сьціпэ Месіч, які набраў блізу 49% галасоў. За ім ідзе лідэрка Кансэрватыўна-Дэмакратычнага Зьвязу Ядранка Косар, якая набрала 20%. Паколькі ні адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасьці галасоў, 16 студзеня адбудзецца другі тур выбараў. Учора Сьціпэ Мэсіч выказаў упэўненасьць у сваёй перамозе ўжо ў першым туры, у той час як Ядранка Косар заяўляла:

(Ядранка Косар:) -- Я прыйшла сюды зь вялікай доляю аптымізму. Я чакаю, што мы выйдзем у другі тур і потым, 16 студзеня, я чакаю перамогі.
XS
SM
MD
LG