Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў цунамі дасягнула 155 тыс.


ДЖАКАРТА. Паводле апошніх афіцыйных зьвестак, колькасьць ахвяраў дасягнула 155 тысячаў – гэта жыхары розных краінаў і прадстаўнікі розных канфэсіяў. Цырымоніі пахаваньня праходзяць паводле розных традыцыяў – як хрысьціянскіх, так і будысцкіх. Амэрыканскія марскія гэлікоптэры дастаўляюць дапамогу на заходні бераг правінцыі Ачэх у Інданэзіі, дзе загінулі 94 тыс. чалавек, чатыры інданэзійскія марскія фрэгаты прыбылі ў Суматру. Індыя даслала на Суматру, Шры-Ланку і Мальдывы 4 тыс. вайскоўцаў, якія разьмяркоўваюць дапамогу і вядуць пахаваньні. Мільёны людзей засталіся без даху над галавой. Мэдыкі занепакоеныя магчымым выбухам інфэкцыйных захворваньняў у лягерох уцекачоў. Гаворыць фаранцуская лекарка Ізабэль Лардо-Гілюа:

(Лардо-Гілюа:) – Напачатку мы хочам уладкаваць лягер са шпіталем, каб даць паўнавартасную мэдычную дапамогу людзям. А потым мы пачнем ачышчаць пітную ваду. Усё гэта разьлічана на 2500 чалавек.

Прэм’ер-міністар Таілянду Тхаксін Шынаватра выказаў упэўненасьць у тым, што ў ягонай краіне эпідэміяў удасца пазьбегнуць.
XS
SM
MD
LG