Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень жалобы адбыўся ў скандынаўскіх краінах


СТАКГОЛЬМ. У суботу ў скандынаўскіх краінах адбыўся дзень жалобы па ахвярах цунамі ў паўднёвай Азіі. Прыблізна 5 тысячаў грамадзянаў Нарвэгіі, Даніі і Швэцыі дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак. Улады гавораць, што бальшыня зь іх, напэўна, загінулі. Большасьць сярод іх—швэды, але таксама там была і 1 тысяча нарвэжцаў. У суботу сьцягі ў скандынаўскіх краінах віселі ніжэй свайго звычайнага ўзроўню. А ў сотнях касьцёлаў адбыліся памінальныя набажэнствы.
XS
SM
MD
LG