Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амаль 150 тысячаў чалавек загінулі ад цунамі


Каардынатар ААН у справе бедзтва ў паўднёвай Азіі гаворыць, прыблізна 1,7 мільёна чалавек у Інданэзіі і Шры-Лянцы павінны будуць атрымліваць харчовую дапамогу цягам многіх месяцаў. Ян Эгеланд сказаў у Нью-Ёрку, што сьпіс ахвяраў цунамі набліжаецца да 150 тысячаў чалавек. Паведамляецца, што 2 мільёны чалавек у Інданэзіі, Таіляндзе і Шры-Лянцы маюць патрэбу ў леках, ежы, чыстай вадзе і даху над галавой. ААН паведамляе, што пацярпелым краінаў, як заяўлена, ахвяраваны 1,5 мільярды даляраў. Найбольшыя сумы выдзелілі Японія і ЗША.
XS
SM
MD
LG