Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туркмэнія адключыла газ Расеі ды Украіне


АШГАБАТ. Туркмэнія выканала сваю пагрозу адключыць газ Украіне і Расеі. Гэта адбылося сёньня апоўначы. Аднак ім паабяцана хутка аднавіць пастаўкі. Наконт гэтага павінны адбыцца перамовы. Туркмэнія абвесьціла, што хоча ўзьняць цану 1 тысячы кубамэтраў газу з 44-х да 60 даляраў. Прадстаўнікі Расеі ды Украіны падкрэсьлілі, што цана была усталявана доўгатэрміновымі пагадненьнямі наконт паставак туркмэнскага газу.
XS
SM
MD
LG