Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва ў Эўразьвязе пераняў Люксэмбург


БРУСЭЛЬ. Люксэмбург пераняў сёньня паўгадовае кіраўніцтва Эўрапейскім Зьвязам. Урад гэтай краіны раней заявіў, што адной з галоўных задачаў лічыць, аднаўленьне паўнавартых дачыненьняў Эўразьвязу са Злучанымі Штатамі. Раней меркаваньні падзяліліся адносна ірацкай праблемы. На парадку застаецца таксама пашырэньне Эўразьвязу за кошт Румініі і Балгарыі, якія спадзяюцца падпісаць адпаведнае пагадненьне ў красавіку. Турцыя спадзяецца, што перамовы аб яе далучэньні распачнуцца ў кастрычніку. Люксэмбургзкі прэм’ер Жан-Клод Джанкер сказаў, што Эўразьвяз будзе таксама займацца крызісам, выкліканым цунамі ў паўднёвай Азіі. Каб абмеркаваць дапамогу пацярпелым краінам 7 студзеня склікаецца надзвычайная нарада міністраў Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG