Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі прамаўляў у Кіеве па-украінску


КІЕЎ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі разам з новаабраным прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам знаходзіліся ў навагоднюю ноч на пляцы Незалежнасьці украінскай сталіцы. Саакашвілі сказаў, што прэзыдэнцкія выбары ва Украіне сталі перамогай добрых сілаў над злом. Грузінскі прэзыдэнт прамаўляў да украінскай мове.

Напярэдадні прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч паведаміў, што пойдзе ў адстаўку. Ён сказаў, што застанецца ў палітыцы і будзе дзейнічаць, як незалежны палітык.
XS
SM
MD
LG