Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дапамога Чэхіі пацярпелым ад цунамі краінам


ПРАГА. У праскай музычнай зале “Люцэрна” у новым годзе адбудзецца канцэрт, зборы ад якога прызначаць краінам, якія пацярпелі ад цунамі. Усе рок-музыканты выступяць бясплатна. Грошы перададуць інданэзійскай амбасадзе ў Празе.

У раёне бедзтва знаходзіліся прыблізна 1 тысяча чэхаў. Паведамлена аб сьмерці адной чэшкі ў Таіляндзе. Яшчэ каля 90 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

Чэхі ахвяравалі пацярпелым краінам 5 мільёнаў кронаў. І ўрад, верагодна, выдзеліць 15 мільёнаў кронаў. Апроч таго, у чацьвер самалётам былі накіраваны ў раён бедзтва 9,5 тонаў гуманітарнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG