Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эстоніі адмянілі навагоднія фэервэркі


ТАЛІН. Улады Таліна, Тарту і яшчэ двух эстонскіх мястэчак адмянілі фэервэркі з нагоды Новага году. Яны патлумачылі, што нельга так сьвяткаваць, калі ў Азіі загінула пасьля цунамі мноства людзей і шмат якія сем’і ва ўсім сьвеце ў жалобе. У мястэчку Кэйла улады выдзялялі на фэервэркі 55 тысячаў кронаў. Зараз уладам трэба будзе вырашыць, ці ахвяраваць грошы ад фэервэркаў у дабрачынны фонд дапамогі ахвярам цунамі. Талінскія ўлады пастанавілі перадаць ахвярам праз Чырвоны Крыж 49 тысячаў кронаў, якія былі прызначаны на фэервэркі, а тартускія—50 тысячаў.
XS
SM
MD
LG