Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туркмэнія спыняе пастаўкі газу Украіне і Расеі


КІЕЎ. Украінскія прадстаўнікі правялі тэрміновыя перамовы з Туркмэніяй, каб папярэдзіць спыненьне паставак газу сёньня ўначы. Кіраўнік украінскай кампаніі “Нафтагаз” Юры Бойка сказаў, што перамовы, верагодна, працягнуцца пасьля Новага году. Украіна атрымлівае амаль палову газу з Туркмэніі. Туркмэнскі бок паведаміў, што апоўначы таксама будуць спынены пастаўкі газу ў Расею. Міністэрства замежных справаў, аднак, патлумачыла, што гэта працягнецца толькі тыдзень, паколькі трубаправод вымагае рамонту. Паведамляецца, што Туркмэнія імкнецца павялічыць кошт газу для Расеі ды Украіны з 44 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў да 60 даляраў.
XS
SM
MD
LG