Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ветцы людзі мараць пра мільённыя заробкі й танныя лекі


Казімер Яноўскі, Ветка На ўсходзе Гомельскай вобласьці, у заражаным радыяцыяй горадзе Ветцы, людзі мараць у новым годзе атрымліваць мільённыя заробкі і танныя лекі на папраўку здароўя.

Ветка здавён славілася сваім стараабрадніцкім мастацтвам — ткацтвам, іконапісам, кнігадрукаваньнем. Аднак цяперашні побыт жыхароў гэтага невялікага райцэнтру зьвязаны найперш з клопатамі пра надзённае і спадзевамі на лепшае заўтра.

(Спадарыня: ) “Ня ўсё, канечне, рэалізавана. Малпа ня выканала, дык у наступным годзе Певень выканае! Дачка вучыцца ў каапэратыўным інстытуце. Добра, каб працу знайшла адпаведна спэцыяльнасьці. Сын сёлета закончыць 11 клясу. Хочацца, каб паступіў вучыцца далей, вызначыўся ў жыцьці. Гэта найпершыя пляны на сёлетні год”, — распавяла клапатлівая маці.

Сёй-той з жыхароў райцэнтру мінулы год лічыць для сябе ўдалым:

(Спадарыня: ) “Заплату прыбавілі. Пакуль 300 тысяч. Хочацца, канечне, большага. Але ў Ветцы мільён не зарабляюць У нас няма такіх прадпрыемстваў, дзе б можна было зарабіць мільён”, — сьцьвярджае маладая жанчына.

У асяродку веткаўскіх мужчын больш не задаволеных вынікамі году:

(Юры: ) “Гэты год горшы. Як у адносінах працы, так і ў сэнсе заробкаў. Як не даплачвалі, так і не даплачваюць. Як падманвалі, так і падманваюць. Усюды так. Я нікому ня веру”, — кажа сярэдніх гадоў мужчына, які назваўся Юрыем Мікалаевічам.

Яшчэ адзін прадстаўнік мужчынскай паловы, інвалід Чарнобылю Міхаіл перажывае, што на сваю пэнсію жыць годна ня можа:

(Міхаіл: ) “Кепска зусім. На адну пэнсію не пражывеш. Прыходзіцца падпрацоўваць, круціцца. Нават грыбы даводзіцца зьбіраць і прадаваць. Жыць жа хочацца па-чалавечы”.

(Карэспандэнт: ) “Грыбы ж радыяактыўныя”?

(Міхаіл: ) “Дык іх жа за мяжу накіроўваюць! Мы ж на ягадах ды грыбах жывём”, — кажа інвалід Чарнобылю.

Ягоная каляжанка па няшчасьці, таксама інвалід Чарнобылю Алена Ігнатаўна распавяла наступнае:

(Алена: ) “170 тысяч рублёў чарнобыльская пэнсія ў мяне. Я хворая, мне выдалілі шчытападобную залозу. Вітаміны купляю за свае грошы. Бутэлечка каштуе 17 800 рублёў. Мне трэба тры бутэлечкі на месяц. У мяне трэцяя група інваліднасьці, 18-ы чарнобыльскі артыкул. На будоўлі працавала 37 гадоў. Усё адно пэнсія зусім малая. Ня ведаю, куды зьвяртацца і што рабіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG