Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Марыніч асуджаны за тое, што не вінаваты. Так рабілі ў 1937-1953 гадах”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 31 сьнежня 2004 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Хачу запытаць, ці не падтрымліваеце вы самі Лукашэнку? Справа ў тым, што ўсе рэформы, якія вядуцца на Беларусі, яны ўсе па Пазьняку. Гэта па-першае. Па-другое, Лукашэнка ўладу проста так не аддасьць, як Кучма, пад карычневых ці нейкіх аранжавых. У нас гэты мэтад ня пройдзе. Біць будуць усіх. І таму я прашу вас: не атручвайце дзяцей на гэтую маніфэстацыю. Ня трэба дзяцей. Хай выйдуць дарослыя, нармалёвыя мужыкі. А так у вас нічога не атрымаецца.

Хацеў бы ў вас даведацца: неяк была інфармацыя, што ў Лукашэнкі 8 мільярдаў даляраў. Канечне, гэта глупства, мільярд можа які і ёсьць. Але вы павінны разумець, што кожны, хто гаспадар у хаце, павінен мець нармалёвыя грошы, каб гэтую хату захаваць. І дэзінфармацыяй вы нікога не ўразіце. Ён дасьць грошы на тое, на што трэба. Дык я хачу даведацца, ці падтрымліваеце вы Лукашэнку? І яшчэ раз хачу даведацца, ці хоча Лукашэнка выбірацца на трэці тэрмін? Ён ня будзе выбірацца, я гэта ведаю на 100 адсоткаў. У вас ёсьць сёньня магчымасьць узяць уладу, але вы не жадаеце. Гэта кажа пра тое, што вы яго падтрымліваеце супраць Расеі. Але ўсё роўна я паважаю моцных, нармальных, разумных людзей і таму: З Новым Годам!”

(Жыхар Менску: ) “Добры вечар, Радыё Свабода! Віншую Вас з наступаючым Новым Годам! Віншую беларускую службу ў Празе, а таксама журналістаў, які вяшчаюць на Радыё Свабода! Віншую газэты “Народная Воля”, “Нашу Ніву”, “Беларускую дзелавую газэту”, БАЖ і ўсе беларускія незалежныя СМІ! Жадаю моцнага здароўя, шчасьця, цяпла, утульнасьці, дабрабыту ўсім вашым сем’ям! Абавязкова ўздыму келіх віна ў 12 гадзін ночы за беларускіх журналістаў і ў гадзіну ночы – за журналістаў, што працуюць у Празе. Спадзяюся, што новы год прынясе новыя зьмены. Павінна ж калі-небудзь кончыцца ўсё гэтае бязьмежжа. Яшчэ раз усяго вам добрага!”

(Маісеенка Генадзь: ) “Шчырае прывітаньне! Па-першае, на пытаньне адкажу так: імпэрцы атрымалі другі раз у зубы. Засталося даць ім і ў Беларусі, бо далей – накаўт у самой Расеі. Па-другое, ад усяго сэрца і душы віншую вас з Калядамі і Новым Годам! Жадаю ўсім здароўя, шчасьця і галоўнае – фартуны! А галоўнае – марыцца, што прыйдзе час, і вы папросту станеце Першым каналам радыё вольнай, эўрапейскай Беларусі! З Новым Годам Вас, даражэнькія!”

(Жыхар Менску: ) “Паважаная Свабода! Я мяркую, што прэзыдэнту Ўкраны Леаніду Кучму нічога іншага не застаецца, як надаць экс-прэм’еру Віктару Януковічу ганаровае званьне героя Ўкраіны. Як бы гэта перадаць спадару Кучме?”

(Віктар Бутто: ) “Я наконт прысуду Марынічу. Нічога тут ня зробіш. Ён асуджаны за тое, што не вінаваты. Так рабілі ў 1937-1953 гадах. Вінаваты, таму што не вінаваты. І ёсьць вэрдыкт. Ён пра гэта добра ведаў, калі быў пры ўладзе, нічога не рабіў. А цяпер гэтая ўлада зрабіла зь ім так, як рабіла шмат зь кім”.

(Жэрдзеў: ) “Маё меркаваньне наконт перадачы, якую толькі што пачуў. Нейкая студэнтка выказалася, што шпаргалкі – гэта ня дрэнна, таму што тое, што сёньня выкладаюць, заўтра будзе неактуальна. Гэта кажа пра тое, што на колькі ненавучаная, неадукаваная, нявыхаваная моладзь! Яна вучыцца ўжо недзе ў ўнівэрсытэце ці інстытуце і такое глупства кажа. Тое ж, што падае нармальны, прыстойны настаўнік заўжды будзе актуальна! Нават тое, што не матэматычнае, не фізычнае, ня фізыка, ня матэматыка – і тое, калі гэта нармальны настаўнік выкладае, яно ўвесь час будзе актуальным! Калі ж гэта выкладае якое-небудзь цуда-юда, якое атрымала прафэсарскі дыплём няведама за што, то так, яно ніколі актуальным ня будзе. Але ж пра гэта і ня варта казаць! А калі нармальную адукацыю, тую, што даваў Арыстоцель сваім вучням, дык яна і сёньня актуальная!”

(Спадарыня: ) “Паважаная Свабода! Віншую Вас з надыходзячым Новым Годам! Жадаю добрага здароўя, шчасьця ў жыцьці, посьпехаў у працы! Няхай новы год прынясе вам карысныя дзеяньні, цікавыя ініцыятывы, павялічыць вашую аўдыторыю слухачоў! Будзем чакаць у эфіры Радкевіч і Караткевіч, Бандарука і Навумчыка, Соусь і Панкратаву, Бушлякова і Шупу, Жданко і Маёрчыка, Ракіцкага і Дракахруста, Дубаўца, Каліноўскага, Цыганкова, Карнея і ўсіх іншых! Вялікае дзякуй Вам за апэратыўную і дакладную інфармацыю пра падзеі ў сьвеце ў роднай Беларусі! Жыве Беларусь і Радыё Свабода! Добрага вам настрою!”

(Спадар: ) “Добры дзень Вам у апошні дзень у гэтым годзе. І як усім, я Вам жадаю добрага здароўя, плённай працы і ў жыцьці любві! Аднойчы пачуў, як дзядзька сказаў: “Для мяне жыцьцё – гэта, перш за ўсё, любоў да Беларусі. Я неяк ніяк інакш не магу зразумець сябе, як толькі зь Беларусьсю. І памру тут, і жыць буду, і мова мая, і ўсё – гэта ўсё са мной. І дзякуй Богу, што гэта так”. І вось гэта эпіграф да вашай плённай працы.

А Вам вялікае дзякуй за навагоднюю паштоўку, за тое, што вы не забываеце тых, хто вас слухае. Але наогул вас зараз вельмі дрэнна чуваць і цяжка злавіць. Хачу сказаць, што зараз ідзе навала. Зараз Украіна возьме ўсё, як кажуць, у свае рукі нацыянальныя, дык уся гэтая маскоўская хеўра, банда, рынецца на Беларусь, бо гэта адзіны калідор, дзе яны топчуцца, як у сябе ў хаце ці ў хляву”.
XS
SM
MD
LG