Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАЗы, сабраныя ў Літве, ідуць на экспарт


ВІЛЬНЯ. Беларускія МАЗы літоўскай зборкі зьявіліся на вуліцах эстонскіх і балгарскіх гарадоў. Балтыйскі цэнтар МАЗу быў адчынены ў Вільні напачатку верасьня. Пакуль сабраны 36 машын, палова зь якіх пайшлі на экспарт. Уладальніца прадпрыемства Дыяна Вэблаускэне гаворыць, што зьбіраецца прадаваць грузавікі таксама ў Польшчу. Больш за 60 адсоткаў зборных частак машыны зроблены ў краінах Эўразьвязу. Сабраныя ў Літве МАЗы не абкладаюцца 22-працэнтным падаткам, які спаганяюць з імпартаваных у Эўразьвяз аўтамабіляў з трэціх краінаў.
XS
SM
MD
LG