Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антываенная акцыя на мяжы Іраку і Ярданіі


АМАН. Родныя амэрыканскіх вайскоўцаў, забітых у Іраку і прадстаўнікі антываенных арганізацыяў абвясьцілі, што будуць трымаць антываенную вахту на мяжы Іраку і Ярданіі. Вахта пачнецца напярэдадні новага году ля офіса ААН у сталіцы Ярданіі Амане, а 1 студзеня вырушыць да мяжы з Іракам. Уся акцыя будзе праходзіць са сьвечкамі на знак памяці і жальбы. Ініцыятары акцыі сабралі 600 тыс. даляраў у дапамогу насельніцтву Фалюджы, якое пакінула свае дамы з-за амэрыканскай асады.
XS
SM
MD
LG