Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ваенныя расходы Расеі падвысяцца амаль на 30%


МАСКВА. Расейскі кабінэт міністраў асыгнаваў 6,8 млрд. даляраў у эквіваленце на закупку новае зброі ў 2005 г. Бюджэт расейскай арміі будзе большы за сёлетні амаль на 30% і застаецца самым вялікім пунктам расходаў у дзяржбюджэце. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што налета расейская армія атрымае 7 міжкантынэнтальных балістычных ракетаў, дзевяць вайсковых спадарожнікаў, пяць ракетаў-носьбітаў і іншае ўзбраеньне. З афіцыйных зьвесткаў, узброеныя сілы Расеі налічваюць 1 млн. 207 тыс. вайскоўцаў і 867 тыс. цывільнага пэрсаналу.
XS
SM
MD
LG