Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ізраілі будзе кааліцыйны ўрад


ІЕРУСАЛІМ. У Ізраілі дасягнулі пагадненьня ў справе стварэньня ўраду нацыянальнага адзінства. Прэм’ер-міністар Арыэль Шарон паведаміў, што лідэр апазыцыйнай партыі працы Шымон Пэрэс атрымае пасаду віцэ-прэм’ера. Цалкам склад ураду абвесьцяць на наступным тыдні. Чакаецца, што стварэньне кааліцыйнага ўраду дапаможа пераадолець супраціў, які выклікае ў ізраільскім грамадзтве плян Шарона аб вывадзе габрэйскіх паселішчаў з палестынскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG