Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны Суд адхіліў скаргі Януковіча


КІЕЎ. Вярхоўны Суд Украіны адхіліў усе 4 скаргі кандыдата ў прэзыдэнты, прэм’ер-міністра Віктара Януковіча, у тым ліку скаргу на бязьдзейнасьць Цэнтарвыбаркаму ў справе парушэньняў працэсу перагаласаваньня. Януковіч, у прыватнасьці, скардзіўся, што ЦВК не зрэагаваў на парушэньне штабам Віктара Юшчанкі правілаў агітацыі, фінансаваньня выбараў, а таксама парушэньня ў выглядзе масавых грамадзянскіх акцыяў падчас выбарчага працэсу. Суд адхіліў скаргі Януковіча, матываваўшы тым, што ў іх не было дакладна сфармуляваных прэтэнзій і не ўказваліся шляхі аднаўленьня парушаных правоў кандыдата Януковіча.
XS
SM
MD
LG