Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 4,5 тыс. швэдаў зьнікла ў выніку цунамі


СТАКГОЛЬМ. 4,5 тыс. швэдаў зьніклі бязь вестак ў выніку цунамі, зь іх 1,5 тыс. – у Тайляндзе.

Міністарка замежных справаў Швэцыі Лайла Фрайвалдс назвала тое, што здарылася, нацыянальнай катастрофай. (Фрайвалдс:) – Гэта – сапраўдная нацыянальная катастрофа. Я думаю, практычна кожны грамадзянін Швэцыі зьвязаны зь людзьмі, чые блізкія сталі ахвярамі гэтай трагедыі.

У суботу ў Швэцыі абвешчаны дзень жалобы.

На Тайляндзкай высьпе Пхукет замежныя турысты шукаюць сваіх родных.

(Райнэр:) – Яе зваць Ніколь. Ён 25 год. Яна зь сябрам была ў Кхаа Лак, і мы цяпер шукаем яе.

(Экелкамп:) – Я шукаю сваю маці – Рыю Эккелкамп. Яна з Галяндыі, ёй 53 гады, яна зьнікла на курорце Кхаа Лак.
XS
SM
MD
LG