Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад цунамі загінулі больш за 123 тыс. чалавек


ПАЎДНЁВА-УСХОДНЯЯ АЗІЯ. Ахвярамі землятрусу й цунамі сталі, з апошніх зьвесткаў, больш за 123 тыс. чалавек. Набольш загінула людзей у Інданэзіі – больш за 80 тыс. чалавек. Асабліва пацярпела правінцыя Ачэх, якой шмат год кіруюць паўстанцы. Прэзыдэнт Інданэзіі Бамбанг Юдхаёна зьвярнуўся да ваяўнікоў з заклікам скласьці зброю і дапамагчы прадухіліць гуманітарную катастрофу.

(Юдхаёна:) – Я заклікаю ўсіх, хто змагаецца супраць уладаў, скласьці зброю і далучыцца да ўраду Інданэзіі. Скарыстаем гэты гістарычны момант, каб аб’яднацца дзеля аднаўленьня правінцыі Ачэх. Я перакананы, што будучыня гэтай правінцыі не ў баёх, а ў аднаўленьні сацыяльнай сыстэмы й эканомікі.

Шмат загінулых у Шры-Ланцы, Індыі, Тайляндзе й Самалі. Сярод ахвяраў – замежныя турысты.

Прадстаўнікі ААН скардзяцца, што дапамога ідзе занадта марудна. Паводле зьвесткаў ААН, каля 5 млн. чалавек маюць патрэбу ў мэдыкамэнтах, вадзе і ежы. Сусьветная супольнасьць праводзіць самую буйную ў гісторыі гуманітарную апэрацыю.
XS
SM
MD
LG