Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня заяўляе пра чарговую праяву наступу на беларускае асяродзьдзе ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 30 сьнежня ў Беластоку выйшаў апошні ў гэтым годзе нумар беларускага тыднёвіка “Ніва”.

“Далоў беларускую партыю” – гэта артыкул зь першай паласы сёньняшняй “Нівы”. Гаворка ў ім ідзе пра рашэньне варшаўскага акруговага суду выкрасьліць з рэгістра палітычных партыяў (а гэта раўназначна ліквідацыі) Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне – адзіную палітычную партыю беларускай меншасьці, што дзейнічае ў Польшчы ад 1990 году. Цэнтральная выбарчая камісія накіравала справу ў суд з-за адсутнасьці фінансавай справаздачы аб дзейнасьці партыі ў мінулым годзе, што кіраўніцтва Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня лічыць фармальнасьцю ды заяўляе пра чарговую праяву наступу на беларускае асяродзьдзе ў Польшчы. “Ніва” паведамляе, што партыя ўжо абскардзіла рашэньне Варшаўскага акруговага суду.

У артыкуле “Жыць па-беларуску” старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўген Вапа ўжо цяпер заклікае чытачоў прагаласаваць у наступных парлямэнцкіх выбарах, што адбудуцца ў Польшчы ў 2005 годзе, прагаласаваць за Беларускі выбарчы камітэт, бо гэта, паводле ягоных словаў – надзея на выжываньне беларускай меншасьці.

“Акурат 10 гадоў таму ў лёсавызначальным 1994 годзе цэнтральныя беларускія газэты “Рэспубліка”, “Зьвязда”, “Советская Белоруссия”, былі надрукаваныя зь вялікімі плямамі, а нумары “Свабоды” ды “Народнай газэты” увогуле не выйшлі – улады забаранілі друкаваць справаздачу дэпутата Антончыка аб карупцыі ва ўладных вярхах”, піша ў артыкуле “Мараторый на праўду” Ўладзімер Хільмановіч. Аўтар распавядае пра пасьлядоўнае зьнішчэньне незалежных мэдыяў у Беларусі ды зьяўленьне новай катэгорыі “журналістаў” і “аглядальнікаў”, якіх пільна патрабуюць цяперашнія беларускія ўлады.

“Новых – таму што старыя, БССРаўскія, прынамсі верылі ў перавагі калгаснага ладу і саюз непарушны рэспублік свабодных і верна служылі савецкаму рэжыму. Цяперашнія ж ня маюць ніякіх трывалых перакананьняў, апрача як бясконца хлусіць ды бэсьціць тых, хто хоча гаварыць праўду, ліць бруд на ўсіх – на суседзяў Беларусі, заходнія краіны, паводле прынцыпу “як у іх усё кепска, а ў нас усё добра”, – напісаў Уладзімер Хільмановіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG