Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія войскі ладзяць чарговы рэйд у Паласе Газа


ГАЗА. Тры палестынцы былі забітыя цягам ізраільскага рэйду ў сэктары Газа. Ізраільскія вайскоўцы выпусьцілі 2 ракеты па лягеры ўцекачоў Хан Юніс. Паводле афіцыйных зьвестак ізраільскіх вайскоўцаў, забітыя – чальцы групоўкі Хамас, а сама апэрацыя мела на мэце запабегчы палестынскіх абстрэлаў габрэйскіх паселішчаў. Гэта ўжо трэці рэйд цягам апошніх двух тыдняў.
XS
SM
MD
LG