Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Героем Расеі стаў намесьнік чачэнскага прэм''ера


МАСКВА. Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін сёньня выдаў указ, надаючы званьне Героя Расеі намесьніку прэм’ер-міністра Чачэніі Рамзану Кадыраву. Ён—сын забітага чачэнскага прэзыдэнта Ахмада Кадырава. Рамзан Кадыраў узначальвае міліцэйскія сілы, якія разам з расейскімі войскамі змагаюцца супраць ваяўнікоў. Байцоў Кадырава неаднойчы абвінавачвалі ў гвалце, катаваньнях і выкраданьні людзей, якія адбываліся падчас вайны ў 1999 годзе.
XS
SM
MD
LG