Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Саудаўскай Арабіі новыя сутычкі з ваяўнікамі


ЭР-РЫЯД. Саудаўская паліцыя сёньня забіла ваяўніка падчас страляніны ў сталіцы. Учора пасьля кароткага бою паліцыя затрымала ваяўніка ў горадзе Джыда. Саудаўская Арабія змагаецца з хваляй тэрарыстычных дзеяньняў, пачынаючы з траўня 2003 году. За гэты час былі забіты прыблізна 170 чалавек, улучна з грамадзянамі заходніх краінаў. Напачатку сьнежня ваяўнікі напалі на амэрыканскае консульства ў Джыдзе, забіўшы пяць чалавек.
XS
SM
MD
LG