Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея больш ня хоча кантраляваньня мяжы з Грузіяй


ВЕНА. Дыпляматы з АБСЭ сустракаюцца, каб абмеркаваць прапанову Расеі скараціць кантраляваньне межаў Грузіі з Чачэніяй, Інгушэтыяй і Дагестанам. Расея папярэдзіла, што можа накласьці вэта на бюджэт АБСЭ, калі ня будзе зьменшана місія назіральнікаў, у якіх больш няма патрэбы, як лічыць расейскі бок. Грузінскі прадстаўнік у АБСЭ выступае за працяг місіі. Кантраляваць расейска-грузінскую мяжу пачалі з 1999 году, бо Расея скардзілася, што чачэнскія ваяўнікі пераходзяць мяжу ў абодвух накірунках. Прадстаўнік АБСЭ Рычард Мэрфі сказаў, што пасярэднікі прапанавалі кампраміс—зьменшыць колькасьць назіральнікаў, але пакінуць іх. Прапанову абмяркуюць у чацьвер на пасяджэньні Пастаяннай Рады арганізацыі.
XS
SM
MD
LG