Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыведзены да прысягі новы ўрад Румыніі


БУХАРЭСТ. Сёньня быў прыведзены да прысягі новы ўрад Румыніі. Кабінэт міністраў забавязаўся падрыхтаваць краіну да ўступу ў Эўрапейскі Зьвяз у 2007 годзе. Цэнтрысцкі прэм’ер Цалін Папеску Тарыцэану сказаў дэпутатам парлямэнту, што ўрад будзе імкнуцца забясьпечваць свабоду друку і незалежную судовую ўладу, ствараць рынкавую эканоміку, якая будзе працаваць, а таксама мае змагацца з карупцыяй. Новы прэм’ер сказаў, што наперадзе складаны пэрыяд, але ён будзе імкнуцца, каб Румынія квітнела.
XS
SM
MD
LG