Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня ў Багдадзе забіты адразу 28 чалавек


БАГДАД. У ірацкай сталіцы ад выбуху загінулі 28 чалавек, сярод якіх некалькі паліцыянтаў. Паліцыянты рушылі да дому, адкуль стралялі. Калі яны наблізіліся, дом выбухнуў. Зруйнаваны таксама суседнія дамы. Зьнішчаны некалькі сем’яў, загінулі 6 паліцыянтаў. 25 чалавек паранены. Напярэдадні былі забіты прынамсі 36 чалавек. Амэрыканскія і ірацкія прадстаўнікі лічаць, што ваяўнікі імкнуцца перашкодзіць нацыянальным выбарам, якія заплянаваны на 30 студзеня.
XS
SM
MD
LG