Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая ўлада Ўкраіны будзе падштурхоўваць беларускія ўлады да паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі


RFE/RL “Новая ўлада Ўкраіны будзе стымуляваць беларускія ўлады да зьмены сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка перадвыбарчага штабу Віктара Юшчанкі, верагодны кандыдат на прэм’ер-міністра Ўкраіны Пятро Парашэнка.

Ён падкрэсьліў, што “фармаваньне замежнай палітыкі павінна ўлічваць стан правоў чалавека ў тых краінах, зь якімі мы маем намер будаваць адносіны”. Разам з тым Пятро Парашэнка падкрэсьліў, што дзяржава не павінна быць “сланом ў лаўцы посуду і не разбураць традыцыйныя сувязі паміж нашымі краінамі”.
XS
SM
MD
LG