Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску арганізавалі адзіную навагоднюю ёлку на беларускай мове


Севярын Квяткоўскі, Менск Імпрэза адбылася 29 сьнежня ў сядзібе БНФ. Адметнасьць імпрэзы ў тым, што дзетак віталі ня Дзед Мароз са Сьнягуркай, а Сьвяты Мікола з Гаспадыняй Зімой.

Сьвяточную імпрэзу па-беларуску зладзілі ў памяшканьні сядзібы Партыі БНФ. Прысутныя дзеці й дарослыя бавілі час у кампаніі калядных пэрсанажаў, Сьвятога Міколы і Гаспадыні Зімы, а таксама артыстаў, якія дэманструюць батлейку. Яшчэ адной адметнасьцю імпрэзы сталася тое, што ня ўсе, хто жадаў, здолелі патрапіць: сядзіба Партыі БНФ можа зьмясьціць адно некалькі дзясяткаў чалавек.

(Вітушка: ) “Як для мяне, беларускамоўнай мамы, гэта не праблема. Бо, мы захацелі і зарганізавалі гэтае сьвята, і гэта не было так складана зарганізаваць”, — патлумачыла арганізатарка Крысьціна Вітушка.

Пакуль беларускамоўныя дзіцячыя ёлкі ня ладзяцца на шырокім узроўні, адзін з бацькоў — Зьміцер Вайцяховіч — бачыць наступнае выйсьце з сытуацыі:

(Вайцяховіч: ) “Адзіны магчымы варыянт арганізацыі — гэта арганізоўваць усё самому”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG