Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрыманая група кантрабандыстаў зь Беларусі ў часе, калі тыя... разьбіралі вагон


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Васьмёра грамадзянаў Беларусі былі затрыманыя на гарачым учынку ў часе, калі яны адкручвалі часткі вагона ў цягніку “Горадня-Беласток”, дзе раней схавалі кантрабандныя цыгарэты”, паведаміў Анджэй Бараноўскі з падляскай паліцыі.

Пасьля таго, як цягнік перасёк беларуска-польскую мяжу і быў адагнаны на запасныя каляіны ў Беластоку, кантрабандысты пачалі даставаць схаваны тавар.

Паліцыянты і супрацоўнікі аховы чыгункі кажуць, што беларусы перавезьлі ў Польшчу больш за паўтары тысячы пачкаў цыгарэт.

Прадстаўнікі польскай чыгункі заявілі, што кошт рамонту сапсаванага вагону складае каля 5 тысячаў даляраў.
XS
SM
MD
LG