Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хусэйн не атрымліваў грошы непасрэдна ад праграмы "Нафта ў абмен на харчаваньне"


НЬЮ-ЁРК. Кіраўнік незалежнай камісіі, якая вядзе расьсьледаваньне ў справе дачыненьняў Садама Хусэйна з ААН у праграме “Нафта ў абмен на харчаваньне” Пол Воўкер заявіў, што грошы, якія атрымліваў былы ірацкі дыктатар, не паступалі непасрэдна ад праграмы. Воўкер адмовіўся назваць дакладную частку грошай, якія Хусэйн нелегальна атрымаў праз кантрабанду або злоўжываньне праграмай “Нафта ў амен на харчаваньне”. Воўкер заявіў, што Рада бясьпекі ААН ведала пра кантрабанду нафты Хусэйнам, але не зрабіла нічога, каб яе спыніць.
XS
SM
MD
LG